zedlik (zedlik) wrote in vikipedyja,
zedlik
zedlik
vikipedyja

Новае афармленьне

У Вікіпэдыі — новае афармленьне і абноўлены лягатып.

Вікіпэдыя

Інтэрфэйс стаў больш зручным і сучасным, а лягатып цалкам пераведзены ў вэктарны фармат.

Мы крыху зьмянілі інтэрфэйс карыстальніка. Па-першае, мы стварылі новае афармленьне пад назвай «Вэктар». У «Вэктары» ўсе неабходныя функцыі перанесеныя ў лёгка даступныя месцы. Таксама мы палепшылі інтэрфэйс рэдагаваньня: значна зьмянілася панэль прыладаў, зьявіліся дыялёгі, каб спасьціць дадаваньне спасылак і табліц, а дадаліся ўбудаваныя падказкі, каб дапамагчы карыстальнікам хутка адрымаць дапамогу па вікі-сынтаксісу. Нарэшце, мы зьмянілі спосаб разьмяшчэньня элемэнтаў на старонцы, спрасьціўшы агульную навігацыю і перасунуўшы поле пошуку ў больш інтуітыўна зразумелае месца.

Праграмнае забесьпячэньне, на якім працуе Вікіпэдыя, лічылася дастаткова зручным у час, калі яно было распрацаванае. Але па цяперашніх стандартах яно зьяўляецца менш зручным для карыстальніка, чым іншыя праграмныя прадукты. Менавіта таму, пачынаючы з выпуска новага праграмнага забесьпячэньня ў красавіку, мы робім шэраг важных зьменаў, каб зрабіць Вікіпэдыю лепшай.


Галоўная старонка
Пытаньні і адказы

  • Post a new comment

    Error

    default userpic
  • 6 comments
праўду кажучы, нязручна, можа толькі спачатку і прызвычаімся, але на РуВіксе нічога рабіць не хочацца менавіта з-за гэтага
напэўна, гэта ад густаў залежыць: у рувікі таксама шмат тых, хто хацеў бы пераключыцца назад, хаця я пераключыўся на новае афармленьне яшчэ год ці колькі таму і яно мне падабаецца больш за monobook.
я таксама пераключыўся адразу, як была прапанаваная бэта-версія, але вытрымаў толькі калі 2-х месяцаў і перайшоў на старую, шкада гатовая версія мала чым розніцца ад бэта
Не дасылаючы багрэпорты спадабаецца хіба што дуля ў кішэні. :)
не разумею, што Вы маеце на увазе, калі вяртаў старую, я адаслаў прапанаваную форму
Тая форма болей на сацыялягічнае дасьледваньне падобная. :) Хаця, сапраўды, паменей наплыў багаў быў у зіллу, дзякуючы той старонцы з пытаньнямі.