zxz12m (zxz12m) wrote in vikipedyja,
zxz12m
zxz12m
vikipedyja

Конкурс на найлепшы артыкул у Вікіпедыі клясычным правапісам

Не сакрэт, што большасьць карыстальнікаў беларускага інтэрнэта маюць акаўнт на расейскім сайце "вкантакце". Каб прыцягнуць увагу да праблемаў разьвіцьця беларускае Вікіпедыі, мы вырашалі правесьці конкурс на лепшы артыкул напісаны з 1 траўня па 31 траўня 2010 года й разьмешчаныя ў беларускім сэгмэнце Вікіпэдыі клясычным правапісам (http://be-x-old.wikipedia.org). Пераможцаў чакаюць прызы:

1-ае месца: прынтар HP DeskJet
2-ое месца: вэб-камэра Creative
3-яе месца: джуджык (флэшка) на 4 Гб

галасаваньне па артыкулах будзе праводзіцца з 1 чэрвеня па 20 ліпеня ў суполцы "кантакта" "За адзіную дзяржаўную мову". Пазьней паспрабуем вынесьці гэты конкурс па-за межы той пляцоўкі, але пакуль тэхнічныя магчымасьці нам гэтага не дазваляюць.

Падрабязьней пра падзею: ЧЫТАЦЬ ТУТ
  • Post a new comment

    Error

    default userpic
  • 0 comments