selitskas (selitskas) wrote in vikipedyja,
selitskas
selitskas
vikipedyja

Вынікі году

Год (рок Sic!) хутка зьбяжыць ад нас у спасылку "Назад" у календары, таму трэ' ўжо вынікі рабіць.

Асабіста мая мэта (ці нават мара, мабыць) была - дасягнуть 23k артыкулаў у Вікіпэдыі. Гэта зрабіць наўрад ці ўжо атрымаецца, але яшчэ ёсьць цэлы тыдзень на стварэньне 300 якасных артыкулаў, ці прынамсі зьмястоўных накідаў, якія іншыя ўдзельнікі падхопяць (падхопіце, а?).

Вось дыяграма колькасьці новых артыкулаў агульнае і ў дзень для be і be-x-old. Public domain, іціць. :)


Тое, што шэрае - гэта агульная колькасьць артыкулаў, а блакітныя хвалі - гэта колькасьць новых артыкулаў штодзень.

Наступная дыяграма, тое самае, толькі для Вікіпедыі.


У абедзьвух Вікіп(э|е)дыях адбыўся даволі значны рост як колькасьці, гэтак і якасьці. Прынамсі, у трашкатавецкай. :) Глыбіня артыкулаў пра гэта сьведчыць: 29 vs. 10.

Віншую ўсіх вікіпэдыйцыў, асобна - адміністратараў, а таксама ўсіх, хто проста наведвае Вікіпэдыю і/ці гэтую суполку. :)

Хай шчасьціць, ~~~~ [[User:Wizardist]]
  • Post a new comment

    Error

    default userpic
  • 8 comments