Нейкія недасьведчаныя англасаксонцы ставяць пытаньне аб выдаленьні артыкула пра гурт Стары Ольса на ангельскай Вікіпэдыі O_o
Дапамажыце, калі ласка, ім патлумачыць і дапамажыце палепшыць артыкул
http://en.wikipedia.org/wiki/Stary_
You are viewing the community
vikipedyja
Беларуская ВікіпэдыяRecent Entries | ||
|
You are viewing the most recent 25 entries.
18th May 2011Нейкія недасьведчаныя англасаксонцы ставяць пытаньне аб выдаленьні артыкула пра гурт Стары Ольса на ангельскай Вікіпэдыі O_o Дапамажыце, калі ласка, ім патлумачыць і дапамажыце палепшыць артыкул http://en.wikipedia.org/wiki/Stary_ 21st April 20118th April 2011Набліжаецца цэнтралізаванае тэставаньне, а за ім неўзабаве і паступленьне. Прапануем беларускія ВНУ на выбар. :) Калі ўпадабалі «чырвоны» ўнівэрсытэт, дык гэта цудоўная нагода ўзяцца за стварэньне артыкула пра яго. Current Mood:
4th March 2011Трэба адзначыць, што за падзеямі ў Вікіпэдыі абы-як можна назіраць у Twitter, Facebook і Вконтакте.Інджой. 31st January 2011Сёньня ўвечары ў рувікі нарэшце перайменавалі артыкул «Белоруссия» ў «Беларусь»: ru.wikipedia.org/wiki/Беларусь. Абмеркаваньне пераносу ([1]) ужо, здаецца, чацьвертае па ліку, цягнулася больш за 4 месяцы і цяпер складае 973 кілябайты тэксту. Для параўнаньня: аб’ём першага тому Вайны і Міра складае 1281 Кб :) Вынік пераносу ўжо спрабуюць аспрэчыць, але, как гаварыцца, е-е. 9th December 2010У Вікіпэдыі, вольнай энцыкляпэдыі, утрымліваецца больш за 17 мільёнаў артыкулаў на 257 мовах; зь іх больш за 30 тысячаў напісаныя на беларускай мове клясычным правапісам. 7 сьнежня 2010 году беларуская Вікіпэдыя клясычным правапісам (be-x-old.wikipedia.org) пераадолела мяжу ў 30 тысячаў артыкулаў. Юбілейным стаў артыкул пра скваркі (http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Сквар На цяперашні час разьдзел вольнай энцыкляпэдыі на беларускай мове клясычным правапісам займае 65 месца з 276 разьдзелаў на ўсіх мовах сьвету. Асноўнымі тэмамі, пра якія напісаныя артыкулы, зьяўляюцца тэмы, якія тым ці іншым чынам тычацца Беларусі — геаграфіі, гісторыі, выбітных асобаў, дзяржаўнага ладу. Сярод апошніх артыкулаў можна адшукаць зьвесткі пра «маладнякоўцаў», гомельскія вуліцы, прадстаўнікоў шляхецкіх родаў Сапегаў, Радзівілаў, Алелькавічаў і нават узгадаць гісторыю Ўсебеларускіх народных сходаў, чацьвёрты зь якіх праходзіў гэтымі днямі ў Менску. У дадатак дзякуючы супольнай працы цяпер сайты большасьці беларускіх міністэрстваў лягчэй стала адшукаць па запыце на беларускай мове. Агулам у беларускай Вікіпэдыі клясычным правапісам існуюць амаль 80 тысячаў старонак і 15 тысячаў удзельнікаў, якія разам зрабілі больш за 875 тысячаў правак. Колькасьць актыўных удзельнікаў разьдзелу, якія зрабілі прынамсі 5 рэдагаваньняў у кастрычніку 2010 году, склала 38 асобаў. Разьдзел Вікіпэдыі па-беларуску быў створаны 12 жніўня 2004 году ў межах праекту «Вікіпэдыя» — публічнае ўнівэрсальнае інтэрнэт-энцыкляпэдыі, у якой аўтарам артыкула можа выступіць кожны ахвотны. Аўтарскае права на матэрыялы «Вікіпэдыі» рэгулюецца вольнай ліцэнзіяй Creative Commons Attribution/Share-Alike, якая дазваляе вольна зьмяняць і распаўсюджваць інфармацыю і нават прадаваць яе, аднак забараняе «закрываць» правы на створаную грамадзкасьцю інфармацыю пасьля занясеньня якіх-небудзь зьменаў і дадаткаў. У Вікіпэдыі асаблівая ўвага надаецца кантролю за ажыцьцяўленьнем аўтарскіх правоў і захаваньнем аб’ектыўнасьці ў артыкулах: абароненыя аўтарскім правам тэксты забаронена зьмяшчаць у Вікіпэдыю, а выявы могуць выкарыстоўвацца толькі на ўмовах добрасумленнага выкарыстаньня. За апошні год з гэтай прычыны было выдалена болей за 800 выяваў, выкарыстаньне якіх парушае аўтарскія правы; вядзецца рэвізія контравэрсійных артыкулаў, якія могуць зьмяшчаць неаб’ектыўныя зьвесткі. Найбуйнейшым разьдзелам Вікіпэдыі зьяўляецца разьдзел на ангельскай мове. Цяпер ён утрымлівае больш за 3 495 000 артыкулаў. Таксама мільённую мяжу пераадолелі разьдзелы на нямецкай (больш за 1 157 000 артыкулаў) і францускай (больш за 1 041 000 артыкулаў) мовах. Агульная колькасьць артыкулаў на ўсіх мовах перавысіла 17 мільёнаў. Існуе таксама беларуская Вікіпэдыя афіцыйным правапісам, якая налічвае 25 з паловай тысячаў артыкулаў і 69-е месца адпаведна ў сьпісе ўсіх Вікіпэдыяў. Ад пачатку заснаваньня 12 жніўня 2004-га артыкулы ў беларускай энцыкляпэдыі пісаліся разам абодвума правапісамі, але ад 2007 усе артыкулы клясычным правапісам былі аддзеленыя ў асобны праект з ініцыятывы энтузіястаў стварэньня Вікіпэдыі афіцыйным правапісам. 14th November 2010Минск, 13 ноября. Белорусский раздел "Википедии", размещенный по адресу http://be.wikipedia.org, достиг 25 тысяч статей, сообщил БелаПАН член инициативной группы по регистрации фонда "Викимедия" в Беларуси Василий Кисляк. http://belapan.com/archive/2010/11/13/42 Прыкольна, асабліва калі ўлічыць, што сёньня ўжо 14 лістапада, а лічыльнік артыкулаў кажа, што іх пакуль 24 972 :) Статыстыка. 13th August 2010Дзякуючы бурнай дзейнасьці, якой займаліся ўдзельнікі Вікіпэдыі, у прыватнасьці ( Цяпер новыя праекты... ) 8th August 2010На дыяграме дынаміка выдаленьня файлаў (вядома, з парушэньнямі аўтарскага права). Падзякуем Рэд_Ўінґэд_Дуцк за плённую працу. Courtesy wikistatistics.net
6th August 2010Google Pagerank Вікіпэдыі цягам апошніх пары тыдняў зваліўся з 7 да 3. Прычым толькі для паддамэну «be-x-old». Што за нафік? 1st July 2010У Вікіпэдыі — новае афармленьне і абноўлены лягатып. ![]() Інтэрфэйс стаў больш зручным і сучасным, а лягатып цалкам пераведзены ў вэктарны фармат. Мы крыху зьмянілі інтэрфэйс карыстальніка. Па-першае, мы стварылі новае афармленьне пад назвай «Вэктар». У «Вэктары» ўсе неабходныя функцыі перанесеныя ў лёгка даступныя месцы. Таксама мы палепшылі інтэрфэйс рэдагаваньня: значна зьмянілася панэль прыладаў, зьявіліся дыялёгі, каб спасьціць дадаваньне спасылак і табліц, а дадаліся ўбудаваныя падказкі, каб дапамагчы карыстальнікам хутка адрымаць дапамогу па вікі-сынтаксісу. Нарэшце, мы зьмянілі спосаб разьмяшчэньня элемэнтаў на старонцы, спрасьціўшы агульную навігацыю і перасунуўшы поле пошуку ў больш інтуітыўна зразумелае месца. 17th June 201025 тысячаў, ё-маё! Зачытаць юбілейны артыкул пра чацьверты студыйны альбом Muse можна тут: Black Holes and Revelations. 19th May 2010Ня трэба праходзіць міма і павіншаваць Беларускую Вікіпедыю зь юбілеем: 20 000 артыкулаў. 13th April 2010Сёньня нібыта Яндекс ледзь не афіцыйна "прыехаў" у Беларусь: беларускамоўны інтэрфэйс - ёсьць, першыя асобы кампаніі ў Менску - ёсьць. Вырашыў тутака ж праверыць, як працуе. Ну, што, бачыў розныя выкапні кшталту "Пры пошуку аддадзена перавага сайтам з Беларуси"... увогуле неперакладзеныя назвы рэгіёнаў (па якіх шукаюцца зьвесткі) і іншыя дробязі. Вырашыў клацнуць на падказку для тых, каму няма што рабіць... Шукаў "Азёры Беларусі". Знайшоў. Першы вынік пошуку: "Азёры Беларусі - Вікіпедыя". Вікіпедыя - гэта добра. Прагарнуў старонку, Вікіпэдыі няма - кепска. Адкрыў другую старонку, трэцюю - нічога не знайшоў. Шукаў "Вікіпэдыя" - таксама нуль. Кансэрвы й ня стаў ужо адкрываць. (с) Я вырашыў паспрабаваць дадаць адрас, мо' што здарылася, але атрымаў толькі "Указанный URL запрещен к индексации.". Магчыма, Вікіпэдыя сапраўды была расцэненая як пошукавы спам, але я зрабіў апошні запыт http://yandex.ru/yandsearch?surl=be-x-ol Я не разумею толькі, гэта было адмыслова зроблена, ці як? Я мяркую, што было пазначанае як спам. Мо' адпісаць ім? :) 26th March 2010Не сакрэт, што большасьць карыстальнікаў беларускага інтэрнэта маюць акаўнт на расейскім сайце "вкантакце". Каб прыцягнуць увагу да праблемаў разьвіцьця беларускае Вікіпедыі, мы вырашалі правесьці конкурс на лепшы артыкул напісаны з 1 траўня па 31 траўня 2010 года й разьмешчаныя ў беларускім сэгмэнце Вікіпэдыі клясычным правапісам (http://be-x-old.wikipedia.org). Пераможцаў чакаюць прызы: 1-ае месца: прынтар HP DeskJet 2-ое месца: вэб-камэра Creative 3-яе месца: джуджык (флэшка) на 4 Гб галасаваньне па артыкулах будзе праводзіцца з 1 чэрвеня па 20 ліпеня ў суполцы "кантакта" "За адзіную дзяржаўную мову". Пазьней паспрабуем вынесьці гэты конкурс па-за межы той пляцоўкі, але пакуль тэхнічныя магчымасьці нам гэтага не дазваляюць. Падрабязьней пра падзею: ЧЫТАЦЬ ТУТ 4th February 2010Некаторыя ўдзельнікі ўжо некалькі месяцаў разграбаюць той завал з катэгорыямі, які быў. Зараз праз катэгорыі я, напрыклад, лёгка магу знайсьці шмат інфармацыі па Беларусі (але ж узровень зьвязанасьці катэгорыяў пакуль яшчэ слабы), па іншых тэмах. Але ёсьць яшчэ артыкулы, якія зусім ня месьцяць катэгорыяў, ці гэткія катэгорыі не існуюць. Таму, калі ласка, калі ёсьць некалькі вольных хвілінаў, зайдзіце, вылучыце колькі зможаце артыкулаў і дадайце неабходныя катэгорыі. Дзякуй. 15th January 2010Новы год прайшоў, прайшлі і Каляды. А зараз "Стары Новы год" перадае эстафэту... (бубновы дроб) Дню Вікіпэдыі. :) Дзякуй Raviaka_Ruslan, а то я б і не даведаўся. :) Віншую ад імя ўсёй суполкі! 29th December 2009Дзецюкі! (c) Зьявіла ся нарэшце першая беларускай прылада, ідэя якой - не паказаць, у каго чаго няма, а дапамагчы зрабіць у сваёй Прылада. Крынічны код: галоўны скрыпт (у cron праз qsub для Sun Grid Engine раз у дзьве гадзіны, але быў напісаны хутка, таму там няма ніякага парадку), вэб-інтэрфэйс (трэба будзе яшчэ кэшаваньне запытаў наладзіць, усё роўны раз на дзьве гадзіны абнаўляецца, навошта логін-сэрвэр загружаць). 24th December 2009Год (рок Sic!) хутка зьбяжыць ад нас у спасылку "Назад" у календары, таму трэ' ўжо вынікі рабіць. Асабіста мая мэта (ці нават мара, мабыць) была - дасягнуть 23k артыкулаў у Вікіпэдыі. Гэта зрабіць наўрад ці ўжо атрымаецца, але яшчэ ёсьць цэлы тыдзень на стварэньне 300 якасных артыкулаў, ці прынамсі зьмястоўных накідаў, якія іншыя ўдзельнікі падхопяць (падхопіце, а?). Вось дыяграма колькасьці новых артыкулаў агульнае і ў дзень для be і be-x-old. Public domain, іціць. :) Тое, што шэрае - гэта агульная колькасьць артыкулаў, а блакітныя хвалі - гэта колькасьць новых артыкулаў штодзень. Наступная дыяграма, тое самае, толькі для Вікіпедыі. У абедзьвух Вікіп(э|е)дыях адбыўся даволі значны рост як колькасьці, гэтак і якасьці. Прынамсі, у трашкатавецкай. :) Глыбіня артыкулаў пра гэта сьведчыць: 29 vs. 10. Віншую ўсіх вікіпэдыйцыў, асобна - адміністратараў, а таксама ўсіх, хто проста наведвае Вікіпэдыю і/ці гэтую суполку. :) Хай шчасьціць, 20th December 2009Тут навогул ёсьць хто? Чаму няма ніякага "пазакляснага" абмеркаваньня справаў Вікіпэдыйных? У Вікіпэдыі, па-першае, ня вельмі зручна штосьці абмяркоўваць вельмі шырока, па-другое, ня места, калі толькі не пра артыкулы гаворка ідзе. Зайшоў на #wikipedia-be на фрынод, акрамя ChanServ'а, які ў адзіноце, нікога няма. Я не кажу пра RL-камунікацыі і гэтак далей, але, прынамсі, наладзіць Google Groups не для віду можна? Ці maillist? Каб тэрмінова абмеркаваць нейкія пытаньні, навогул, пра разьвіцьцё праекта. Яно ж гэта ня проста напісаньне артыкулаў... 25th October 2009У Вікіпэдыі — новы дызайн галоўнай старонкі! Папярэдні дызайн быў прыняты 6 лістапада 2005 году і праіснаваў зь нязначнымі зьменамі амаль 4 гады. За гэты час Вікіпэдыя значна разьвілася і зьмянілася, зьмяніліся і прынцыпы, якія ляжалі ў аснове папярэдняга дызайну і зьместу галоўнай старонкі. Цяпер яна стала больш простай і больш зграбнай, больш стылёвай і больш зьмястоўнай. Цяпер у нас новы дах. Беларуская Вікіпэдыя клясычным правапісам займае 65 радок у сьпісе з 271 Вікіпэдыі на ўсіх мовах сьвету паводле колькасьці артыкулаў. І нам яшчэ ёсьць, куды разьвівацца! ( Як было і як стала ) 26th July 2009Хлопцы, я ужо другі дзень не магу ўвайсьці на сайт вікі, атрымліваецца толькі праз проксі-сэрвэр, але ў такім выпадку не магу рабіць рэдагаваньні... Што здарылася? 25th July 200917th June 2009У Вікіпэдыі, вольнай энцыкляпэдыі, утрымліваецца больш за 13 мільёнаў артыкулаў на 265 мовах; зь іх больш за 20 тысячаў напісаныя на беларускай мове клясычным правапісам. 17 чэрвеня 2009 году беларуская Вікіпэдыя клясычным правапісам (http://be-x-old.wikipedia.org/) пераадолела мяжу ў 20 тысячаў артыкулаў. Юбілейным стаў артыкул, прысьвечаны Казімеру Нарбуту (http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Казім Разьдзел Вікіпэдыі па-беларуску быў створаны 12 жніўня 2004 году. Усяго ў беларускай Вікіпэдыі клясычным правапісам існуюць больш за 56 тысячаў старонак і зарэгістраваныя больш за 6 тысячаў удзельнікаў, якія зрабілі агулам больш за 480 тысячаў правак. Колькасьць актыўных удзельнікаў разьдзелу, якія зрабілі прынамсі 5 рэдагаваньняў за месяц, у траўні 2009 году склала 59 асобаў. Агульная колькасьць артыкулаў павялічваецца ў сярэднім на 1000 штомесяц. Асноўнымі тэмамі, пра якія напісаныя артыкулы ў разьдзеле Вікіпэдыі на беларускай мове клясычным правапісам, зьяўляюцца тэмы якія тым ці іншы чынам тычацца Беларусі — геаграфіі, гісторыі, выбітных асобаў, — але таксама ў пэўнай ступені ахопліваюцца тэмы з усіх сфэраў чалавечых ведаў. Праект «Вікіпэдыя» (http://www.wikipedia.org) быў заснаваны 15 студзеня 2001 году як публічная ўнівэрсальная інтэрнэт-энцыкляпэдыя, у якой аўтарам артыкула можа выступіць кожны ахвотны. Аўтарскае права на матэрыялы «Вікіпэдыі» рэгулюецца ліцэнзіяй вольнай ліцэнзіяй GNU FDL, якая дазваляе вольна зьмяняць і распаўсюджваць інфармацыю і нават прадаваць яе, аднак забараняе «закрываць» правы на створаную грамадзкасьцю інфармацыю пасьля занясеньня якіх-небудзь зьменаў і дадаткаў. У красавіку-траўні 2009 году было праведзенае апытаньне на прадмет магчымай зьмены ліцэнзіі, пад якой даступныя матэрыялы Вікіпэдыі, для паляпшэньня сумяшчальнасьці вольных матэрыялаў. 75,8% удзельнікаў з разьдзелаў Вікіпэдыяў па ўсім сьвеце падтрымалі прапанову, у выніку чаго з 15 чэрвеня 2009 году ўсе матэрыялы, якія ўтрымліваюцца ў Вікіпэдыі, стануць таксама даступныя пад ліцэнзіяй Creative Commons Attribution-Share Alike 3.0. Кантролю ажыцьцяўленьня аўтарскіх правоў у Вікіпэдыі надаецца асаблівая ўвага: абароненыя аўтарскім правам тэксты забаронена зьмяшчаць у Вікіпэдыю, а выявы могуць выкарыстоўвацца толькі на ўмовах добрасумленнага выкарыстаньня. З гэтай прычыны ў разьдзеле Вікіпэдыі па-беларуску клясычным правапісам за апошні год былі выдаленыя каля 200 выяваў зь няпэўным ліцэнзійным статусам. Найбуйнейшым разьдзелам Вікіпэдыі зьяўляецца разьдзел на ангельскай мове. Цяпер ён утрымлівае больш за 2 916 000 артыкулаў. Наступнымі па колькасьці артыкулаў зьяўляюцца разьдзелы Вікіпэдыі па-нямецку (больш за 919 000 артыкулаў), па-француску (больш за 817 000 артыкулаў), па-польску (больш за 612 000 артыкулаў) і па-японску (больш за 594 000 артыкулаў). Агульная колькасьць артыкулаў на ўсіх мовах перавысіла 13 мільёнаў. Current Mood: creative
|
|